Расіянін прывёз на самалёце ў Беларусь 54 змяі, павукоў і скарпіёнаў

© PexelsПавук
Павук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праваахоўнікі высвятляюць, навошта грамадзянін Расіі спрабаваў правезці паўнавартасны тэрарыум ў сваёй сумцы.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Мытнікі знайшлі ў расіяніна ў аэрапорце Мінск 54 змяі, пяць яшчарак, 25 павукоў і дзевяць скарпіёнаў, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным памежным камітэце рэспублікі.

Дзіўную знаходку супрацоўнікі мытні зрабілі ўвечары ў аўторак у Нацыянальным аэрапорце Мінск.

"У межах рэалізацыі аператыўнай інфармацыі памежнікі спынілі 36-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Мужчына ў ліку іншых пасажыраў рэйса Вена — Мінск праходзіў памежны кантроль", — распавялі ў ДПК.

Мытнікі агледзелі ручную паклажу расіяніна і знайшлі там ўражлівы жывой груз з 54 змей, пяці яшчарак, дзевяці скарпіёнаў і 25 павукоў.

"Для якіх мэтаў расіяніну спатрэбілася хаваць падобнага роду тэрарыум ва ўласнай дарожнай сумцы — трэба высветліць праваахоўнікам", — дадалі ў камітэце.

Мужчына быў перададзены супрацоўнікам мытні. Рэптыліі і казуркі адпраўлены на экспертызу спецыялістам.

Стужка навiн
0