З 11 верасня па 10 снежня ў Мінску, у Нацыянальным мастацкім музеі будзе працаваць выстава "Скарбы Старажытнага Егіпта". Яе на працягу дзесяці гадоў стварала прыватная кампанія з Чылі. Яна зрабіла больш за 300 копій твораў мастацтва Старажытнага Егіпта з арыгіналаў з музеяў Каіра і Берліна. У экспазіцыі таксама прадстаўлены 16 арыгінальных рэчаў старажытнасці.
"Многія экспанаты музея ў Каіры, у тым ліку знакамітая маска Тутанхамона, не вывозяцца за мяжу, таму гэтая выстава — добрая магчымасць наблізіцца да мастацтва Старажытнага Егіпта прама тут, у Мінску", — распавяла загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Марына Мальгіна.
Выстава падзелена на шэсць тэматычных зон. Самыя яркія — са статуямі старажытнаегіпецкіх багоў і саркафага. Ёсць у экспазіцыі і арыгінальны драўляны фрагмент саркафага, знойдзены сто гадоў таму. Труна належыла чыноўніку аднаго з фараонаў.