Сіноптыкі: у бліжэйшыя дні будзе "дэпрэсіўнае" надвор'е

© PixabayЛужына
Лужына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На чацвер праз непагадзь абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Дажджлівае і халаднаватае надвор'е захаваецца на Беларусі да канца бягучага тыдня, паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Умовы надвор'я ў краіне будзе фарміраваць цыклон з Балтыйскага мора: яго франты прынясуць у Беларусь халаднаватае і вільготнае паветра.

"Дэпрэсіўны пейзаж за акном — перспектыва, здольная выбіць з каляіны любога, нават незнаёмага з тэрмінам "метэазалежных". За шчыльнымі хмарамі будзе хавацца неба, у большасці раёнаў кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер", — сказаў Рабаў.

Ён таксама ўдакладніў, што днём у чацвер пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы з моцным ветрам, удзень тэмпература паветра складзе ад +16°С да +25°С. На чацвер праз непагадзь абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У пятніцу, 15 верасня надвор'е істотна не зменіцца: зноў дажджы, а днём паветра прагрэецца толькі да +19°С.

На выхадных надвор'е па Беларусі крыху палепшацца: у суботу дажджы пройдуць толькі па захадзе краіны, а па паўднёвым усходзе тэрмометры пакажуць да +22°С. У нядзелю 16 верасня кароткачасовыя ападкі чакаюцца па ўсёй тэрыторыі краіны, але пацяплее — днём да +22°С, а па паўднёвым усходзе Беларусі — да +26°С.      

Стужка навiн
0