Ва ўсіх раёнах Мінска дадасца па басейне крокавай даступнасці

© PixabayБасейн, архіўнае фота
Басейн, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы такі аб'ект ужо адкрыўся ў Маскоўскім раёне, на чарзе – Завадскі раён.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Па адным басейне штогод будзе будавацца ў кожным раёне Мінска, паведаміў Sputnik намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Андрэй Пацееў.

Круглы стол "Гарадское асяроддзе: вялікі спорт стартуе са школьнай спартзалы" прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

У раёнах збіраюцца ўзвесці басейны крокавай даступнасці — невялікія, з мінімальным наборам чашаў для плавання.

"Кожны год у кожным раёне Мінска пабудуем па басейне", — сказаў Пацееў.

Ён таксама адзначыў, што першы аб'ект ужо пабудаваны ў Маскоўскім раёне, яшчэ адзін павінен з'явіцца прыкладна ў 2017 годзе ў Завадскім раёне.

Стужка навiн
0