Аляксандр Васільеў распавёў аб сваіх беларускіх каранях

© Sputnik / Марина СеребряковаМастацтвазнаўца, тэатральны мастак, гісторык моды і галоўны модны суддзя Аляксандр Васільеў
Мастацтвазнаўца, тэатральны мастак, гісторык моды і галоўны модны суддзя Аляксандр Васільеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастацтвазнаўца, тэатральны мастак, гісторык моды і галоўны модны суддзя Аляксандр Васільеў распавёў аб сваёй цеснай сувязі з Беларуссю.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Знакаміты калекцыянер прадставіў у Мінску сваю выставу "Моднае стагоддзе", якая адкрылася сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Ядвіга Паплаўская падарыла свой сцэнічны ўбор Аляксандру Васільеву - Sputnik Беларусь
Ядвіга Паплаўская падарыла свой канцэртны касцюм Аляксандру Васільеву

Раней Аляксандр Васільеў неаднаразова бываў у Беларусі, быў старшынёй журы конкурсу "Белая амфара", а таксама працаваў з Вялікім тэатрам Беларусі, дзе аформіў касцюмы да балета "Лаўрэнсія", які зараз ідзе ў рэпертуары. Аднак, як сталася, з нашай краінай Аляксандра Аляксандравіча звязваюць не толькі ўспаміны аб розных лекцыях, семінарах і выступах, якія ён праводзіў у рэспубліцы.

"Мой дзядуля нарадзіўся ў Маладзечне, я з роду Гулевіч, і нават мая мама нарадзілася ў Магілёўскай вобласці, на дачы ў вёсцы Шацілкі, і гэта вам будзе прыемна ведаць, таму ў мяне ёсць карані, звязаныя з вашай краінай, з Вялікім Княствам Літоўскім", — распавёў Васільеў.

Аказваецца, Аляксандр Аляксандравіч прыглядаўся да дому свайго прапрадзеда ў Маладзечне, аднак, са слоў гісторыка моды, ён быў "драўляны, у вельмі жаласным стане".

"І я проста падумаў, што я не наезжусь, тым больш што ў мяне ёсць сямейны дом нашага роду ў Літве. Мой стрыечны дзядуля пабудаваў там у 1912 годзе сямейны дом, які з'яўляецца цяпер нашай фамільнай сядзібай, і маючы нешта тут, зусім блізка, я ўсё ж-такі не збяруся нешта будаваць у Беларусі, мяне не хопіць", — панаракаў Васільеў.

Ён дадаў таксама, што ў яго і так дамоў "непрыстойна шмат для аднаго чалавека".

"Але я гатовы прыязджаць", — паабяцаў Аляксандр Аляксандравіч.

© Sputnik / Марина СеребряковаМастацтвазнаўца, тэатральны мастак, гісторык моды і галоўны модны суддзя Аляксандр Васільеў
Искусствовед, театральный художник, историк моды и главный модный судья Александр Васильев - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца, тэатральны мастак, гісторык моды і галоўны модны суддзя Аляксандр Васільеў

Акрамя роднасных сувязяў выявіліся ў Васільева ў Беларусі сяброўскія стасункі. Адкрыццё выставы "Моднае стагоддзе" наведала народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, якая падарыла Аляксандру Аляксандравічу канцэртныя касцюмы — свой і Аляксандра Ціхановіча. Васільеў сказаў, што "хацеў бы мець касцюм нейкай актуальнай спявачкі" і вельмі гэтаму рады.

"Я яшчэ не знаёмы з іншымі зоркамі Беларусі, напэўна, тут ёсць і іншыя знакамітасці, — выказаў здагадку знакаміты калекцыянер. — Вось са мной вельмі сябруе беларускі спявак Саша Папоў з горада Гняздовічы, гэта пад Бабруйскам. Мая нявеста, Ксенія Трыпалітава, ёй 102 гады, яна таксама з Гняздовічаў. І яе бацька — памешчык, які заснаваў гэта месца", — падзяліўся падрабязнасцямі свайго асабістага жыцця Васільеў.

На выставе "Моднае стагоддзе" ў Мінску прадстаўлены 106 сукенак і больш за 380 аксесуараў, яна ахоплівае перыяд з дзевяцісотых да двухтысячных гадоў. У экспазіцыі прадстаўлены строі Лілі Брык, Евы Браўн, Зары Леандр, беларускай каралевы прыгажосці Анжалікі Агурбаш і спявачкі Алёны Свірыдавай, а таксама маці Аляксандра Васільева, Таццяны Гулевіч.

Выстава прызначана для шырокай аўдыторыі, яна прадоўжыцца да 10 студзеня.

Стужка навiн
0