Беларуская чыгунка зніжае кошт квіткоў у Расію

Падпісацца
Памяншэнне кошту квіткоў на цягнікі ў расійскім напрамку складзе каля 20%.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду ў цягніках, якія ідуць у Расію, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе БЧ.

Аб зніжках дамовіліся БЧ і РЧ, яны носяць сезонны характар. У сярэднім кошты на квіткі з Беларусі ў Расію і назад з 18 верасня ў параўнанні са жніўнем стануць танней на 20%.

"Да прыкладу, з 18 верасня кошт праезду ў купэйным вагоне хуткага цягніка №26 Мінск — Масква знізіцца на 32 рублі і складзе 136,81 рубля, у плацкартным вагоне — на 17 і складзе 75,32 рубля", — прывялі прыклад у БЧ.

Таксама захоўваецца і прымяненне зніжак да 15% у залежнасці ад таго, за які тэрмін да адпраўлення пасажыр купляе квіткі ў купэйныя вагоны або вагоны СВ.

Застануцца і зніжкі да 30% пры набыцці групавых білетаў — у залежнасці ад колькасці пасажыраў.

Стужка навiн
0