МІНСК, 16 вер — Sputnik. Сэрвіс "Карта госця горада Мінска" будзе грунтавацца на аснове бескантактнай смарт-карты "Праяздны дакумент" ГП "Мінсктранс", але з іншым дызайнам.
У карту госця плануецца ўключыць 3 тэатра і 5 музеяў. Базавым будзе Музей гісторыі горада Мінска. Зацікаўлены ва ўдзеле ў праекце таксама кіраўнікі замкавых комплексаў у Нясвіжы, Міры, а таксама іншых музеяў краіны.
"Мы распрацавалі дарожную карту па ўкараненні сэрвісу "Карта госця горада Мінска". Зараз вядуцца сацыялагічныя даследаванні і вывучэнне турыстычных аб'ектаў, пошук партнёраў і фарміраванне кантрактнай базы", — распавялі ў "Мінскдаведке".
Там таксама адзначылі, што зараз вядуцца перамовы з аб'ектамі грамадскага харчавання, гасцінічнымі комплексамі, крамамі, тураператарамі і іншымі зацікаўленымі асобамі. Плануецца, што "Карта госця горада Мінска" будзе ўключаць у сябе каля 100 аб'ектаў, дзе турысты змогуць скарыстацца паслугамі са зніжкамі і бонусамі.
"На першым этапе прапануем зрабіць 3 варыянты карты госця — на суткі, двое і трое. У далейшым — на 5 і 7 дзён. У перспектыве разглядаем магчымасць выпуску такой карты непасрэдна для саміх мінчукоў. Такі вопыт ёсць у замежных гарадах. Мясцовыя жыхары купляюць карту госця і карыстаюцца яе бонусамі, наведваюць музеі", — распавялі ў "Мінскдаведке".
Сэрвіс "Карта госця горада Мінска" будзе ўключаць у сябе таксама мабільнае прыкладанне з інтэрактыўнай картай, электронны даведнік. Распрацуюць і друкаваныя буклеты.
Прадаваць карты госця плануецца ў інфакропках "Мінгардаведкі", інфармацыйна-турысцкім цэнтры "Мінск", Музеі гісторыі горада Мінска, а таксама ў інтэрнэце.