МІНСК, 16 вер — Sputnik. Галівудская актрыса, уладальніца "Оскара" Джэніфер Лоурэнс паведаміла ў эфіры ранішняга тэлешоу Today, што бярэ непрацяглы перапынак у працы.
"Я мушу зрабіць паўзу. Я не падпісвала новых праектаў на бліжэйшыя два гады. Чым буду займацца? Ды не думала пакуль. Можа, пачну ляпіць гаршкі ці знайду яшчэ нейкі цікавы занятак. Але бліжэйшыя паўгода дакладна буду проста адпачываць. А там — паглядзім", — сказала яна журналістам.
Амерыканская актрыса адзначыла, што планаў на гэты тэрмін у яе няма, аднак яна не супраць заняцца любой справай акрамя здымак у фільмах.
У 2013 годзе Джэніфер Лоурэнс атрымала прэмію "Оскар" а ролю ў фільме "Мой хлопец — псіх". Славу ёй прынёс удзел у трылогіі "Галодныя гульні".