Аквагрым і роспіс пернікаў: майстар-класы для дзяцей правялі ў Віцебску

© Sputnik / Павел ВурБясплатны майстар-клас для дзяцей правялі ў Віцебску
Бясплатны майстар-клас для дзяцей правялі ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бясплатныя майстар-класы па выхадных доўжацца прыблізна дзве гадзіны, і ўвесь гэты час чарга да сталоў, за якімі праходзяць заняткі, не памяншаецца.

ВІЦЕБСК, 16 вер — Sputnik. Кожныя выхадныя на працягу верасня ў адным з віцебскіх гандлёвых цэнтраў праходзяць творчыя майстар-класы для дзяцей, праводзяць іх цалкам бясплатна мастакі з дзіцячага цэнтра развіцця "Сава".

На занятках вучаць аквагрыму, целапластыцы, роспісу пернікаў і стварэнню розных вырабаў. Некаторыя мамы кажуць, што прыйшлі сюды разам з дзецьмі ў другі раз: упершыню яны былі тут на мінулых выхадных. Больш за тое, мамы плануюць прыйсці сюды з дзеткамі і на наступных, паколькі месцаў, дзе можна бясплатна пацешыць дзіця, ды яшчэ з карысцю для яго, у Віцебску не вельмі шмат.

"На такой пляцоўцы нічога, акрамя творчых майстэрняў, накіраваных на тое, каб прыцягнуць і пацешыць дзяцей, не ўтворыш, хоць у нас хапае і навучальных праграм. Мы правялі ўжо некалькі заняткаў па целапластыцы, роспісу пернікаў і вырабу розных рэчаў. Велізарнай папулярнасцю, як правіла, карыстаецца аквагрым, і мы абавязкова аддаем яму гадзіну часу на ўсіх нашых занятках. Кожны раз мы стараемся паказаць новыя тэхнікі выканання мастацкіх работ, таму нашыя майстар-класы папулярныя ў дзяцей. На наступным тыдні мы, напрыклад, будзем вучыць іх рабіць прыгожыя паштоўкі", — распавяла Sputnik кіраўнік дзіцячага цэнтра Іна Шэрыкава. 

© Sputnik / Павел ВурДля мастака Ганны Мялешка палатном можа стаць і дзіцячы твар
Для художника Анны Мелешко полотном может стать и детское лицо - Sputnik Беларусь
Для мастака Ганны Мялешка палатном можа стаць і дзіцячы твар

Па яе словах, менавіта кіраўніцтва ГЦ прапанавала праводзіць падобныя мерапрыемствы і выдзеліла для гэтага бясплатную пляцоўку недалёка ад цэнтральнага ўваходу. Фарбы, пернікі і іншыя матэрыялы для майстар-класаў работнікі развіваючага цэнтра купляюць самі.

"Мы з дачкой прыходзім на гэтыя майстар-класы ўжо другі раз, і нам вельмі падабаецца. Па-першае, гэта сапраўды цікава, па-другое, — развівае дзіця, а па-трэцяе, што немалаважна, бясплатныя заняткі. Паспрабуй знайдзі цяпер у Віцебску нешта падобнае для дзяцей", — распавяла Sputnik адна з мам. 

© Sputnik / Павел ВурАквагрым вельмі папулярны, чарга на яго трымаецца да самага заканчэння майстар-класа.
Аквагрим очень популярен, очередь на него стоит до самого окончания мастер-класса - Sputnik Беларусь
Аквагрым вельмі папулярны, чарга на яго трымаецца да самага заканчэння майстар-класа.

На майстар-класы прыходзяць і дашкольнікі, і тыя, хто ўжо скончыў некалькі класаў.

Стужка навiн
0