МІНСК, 18 вер — Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка заявіў аб зніжэнні цэн на лекі, дадзеная інфармацыя была агучана ў эфіры АНТ.
У Беларусі ў верасні-кастрычніку значна знізяцца цэны на лекі ў аптэках.
"Зніжэнне кошту будзе ісці паступова, але будзе істотным", — сказаў кіраўнік Мінздрава.
Таксама ён адзначыў, што беларускі рынак лекаў досыць ёмісты — каля 600 млн долараў.
"Каля 300 млн долараў лекавых прэпаратаў мы вырабляем і яшчэ столькі ж закупляем за межамі нашай краіны", — распавёў Малашка.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя нагадаў, што каля 36% лекавых прэпаратаў, якія вырабляюцца ў нас у краіне, маюць цану менш аднаго долара, 25% — да двух долараў.