У другі раз у беларускай сталіцы на плошчы Свабоды прайшоў Дзень яўрэйскай культуры, у межах традыцыйных дзён культуры розных краін і народаў. Арганізавана свята Мінскім гарвыканкамам, пасольствам Ізраіля, камітэтам "Джойнт", Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў, Ізраільскім культурным цэнтрам.
На мерапрыемстве працавала дзве сцэны з разнастайнай праграмай: традыцыйныя і аўтарскія песні на ідышы і іўрыце, выступалі танцавальныя і музычныя калектывы як яўрэйскіх грамадскіх і культурных арганізацый, так і ад навучальных устаноў сталіцы.
На свяце можна было пагутарыць з рабінамі і больш даведацца аб працы габрэйскіх грамадскіх арганізацый для ўсіх узростаў, паўдзельнічаць у цікавых гульнях і віктарынах на веданне гісторыі і традыцый яўрэяў. Жадаючыя маглі пакінуць запісачкі са сваімі жаданнямі, якія адправяцца ў Ерусалім, на Сцяну плачу.
Як у Мінску прайшоў Дзень яўрэйскай культуры, глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.