МІНСК, 18 вер — Sputnik. Амерыканскі хорар "Яно" другі тыдзень запар з вялікім адрывам ад канкурэнтаў узначальвае беларускі кінапракат, паведамілі Sputnik у сталічным "Кінавідэапракаце".
"Яно" — экранізацыя аднайменнага рамана Стывена Кінга. Фільм выйшаў на вялікія экраны 7 верасня і адразу ўсталяваў рэкорд па стартавых касавых зборах для фільма з узроставым рэйтынгам 17+.
Цяпер жа "Яно" працягвае ўсталёўваць новыя рэкорды: стужку ўжо можна назваць самай паспяховай сярод усіх фільмаў жахаў. Сусветныя касавыя зборы хорару перавысілі 371 мільён долараў, хоць на адным з найбуйнейшых кінарынкаў, кітайскім, "Яно" ў пракат не пусцілі цэнзары.
Па-ранейшаму цікавы фільм і беларускаму гледачу. Так, на мінулым тыдні толькі ў мінскай дзяржаўнай сетцы кінатэатраў карціна зарабіла больш за 175 тысяч рублёў. На другім месцы па зборах стужка Дарэна Аранофскі "мама!", аднак яна зарабіла ў 11 разоў менш "Яно" (15,8 тыс. рублёў).
Таксама ў пяцёрцы лідэраў па зборах застаюцца фільмы "Поспех Логана", "Гогаль. Пачатак" і "Пра каханне. Толькі для дарослых". Прэм'ера мінулага тыдня, расійская камедыя "Напарнік", у беларускім пракаце правалілася.