Мінадукацыі: прымушаць настаўнікаў да сельгасработ не павінны

© Sputnik Сергей ЛескетьУборка бульбы
Уборка бульбы - Sputnik Беларусь
У ведамстве пракаментавалі дадзеныя аб тым, што некаторых настаўнікаў прымушаюць удзельнічаць ва ўборцы бульбы.

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Прымушаць ісці замест урокаў прыбіраць бульбу настаўнікаў не павінны, заявіла ў панядзелак журналістам намеснік міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка.

Не так даўно ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя аб тым, што настаўнікаў з Пастаўскага раёна прымушаюць ісці на сельскагаспадарчыя працы — у тым ліку, прыбіраць бульбу. Сітуацыю пракаментавалі ў Мінадукацыі.

Ці хочуць школьнікі і настаўнікі адзіную форму - Sputnik Беларусь
Відэа
Апытанне Sputnik: ці хочуць школьнікі і настаўнікі адзіную форму

"Калі настаўнікі, як і любыя работнікі іншай сферы, вырашаць дапамагчы сельскай гаспадарцы, то заключаюцца адпаведныя дамовы, і яны працуюць там — у гэтым няма ніякай праблемы. Гаворка не ідзе пра тое, што настаўнікі працуюць замест свайго працоўнага месца на полі. Безумоўна, яны выконваюць сваю нагрузку і заняткі ў школе вядуцца", — заявіла Сідарэнка.

Намеснік міністра паабяцала ўдакладніць па Пастаўскаму раёну, "чаму паўстала праблема". Аднак у настаўнікаў, нагадала Сідарэнка, шасцідзённы працоўны тыдзень, і замест урокаў адпраўляць іх "у поле" няправільна.

"Калі кагосьці прымушаюць замест урокаў ісці прыбіраць бульбу, то мы па канкрэтнай сітуацыі разбяромся. Безумоўна, такога быць не павінна", — сказала Сідарэнка.

У мінулым годзе на зборы бульбы загінула школьніца з Маладзечна Вікторыя Папчэня — на дзяўчынку наехаў грузавік. Пакараныя абмежаваннем волі пасля гэтага рэзананснага выпадку апынуўся як кіроўца, так і настаўнікі, якія суправаджалі дзяўчынку.

Пасля гэтага чыноўнікі заяўлялі аб тым, што школьнікаў прыцягваць да такіх работ нельга. Аднак, па шэрагу паведамленняў, замест дзяцей працаваць на зборах ураджаю адправілі настаўнікаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі