"Камяніца" — найбуйнешны фолкавы і "самы беларускі" фестываль — ладзіцца штогод на пачатку верасня.
Фестываль прыцягвае да сябе ўвагу не толькі канцэртамі музычных гуртоў фолк-кірунку, але сапраўднай, непадробнай беларускай аўтэнтыкай.
Дзевятая "Камяніца" апынулася кантрастнай — госці паслухалі і электронную музыку, і развучылі і праспявалі народныя палесскія песні.
Апынуўся фестываль і шматгранным — на мерапрыемстве працавалі і дзіцячыя пляцоўкі, і кірмаш ад беларускіх майстроў, і фотавыстава сучасных мастакоў, і нават заапарк.
Глядзіце ў фотастужцы, што адбывалася на мерапрыемстве.
Глядзіце таксама відэа "Як прайшоў фестываль "Камяніца-2017" >>

1/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Традыцыйнае ўбранне для заўзятараў фестывалю, што наведваюць яго не першы год, - нацыянальны строй.

2/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль можна лічыць сяменыйм - людзі прыходзяць з дзецьмі, якія ўжо з маленства размаўляюць па-беларуску.

3/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
На кірмашы беларускіх рамеснікаў можна было набыць унікальныя сувеніры па вельмі прыемных цэнах.

4/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Усе вырабы, прадстаўленыя на кірмашы, - ручной работы.

5/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Прадаваліся і абярэгі на прыцягненне грошай.

6/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестываль завітала і дзікая птушка - асаед.

7/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
На "Камяніцы" працавала дзве сцэны - з музыкай сучасных напрамкаў і з беларускім фальклорам.

8/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Удзень на фестывалі выступілі Патрыцыя Свіціна (Гарэза), калектывы "Мярэжа", "Горынь", "Рада".

9/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Кульмінацыяй фестывалю стаў спеўны сход з Сяргеем Доўгушавым.

10/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Разам з гасцямі Доўгушаў развучыў некалькі беларускіх аўтэнтычных песень.

11/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Такім чынам моладзь, што чакала выступленняў хэдлайнераў, пазнаёмілася з палесскімі спевамі.

12/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Традыцыйная забава для "Камяніцы" - кіданне сенам - асабліва падабаецца самым маленькім наведвальнікам фэсту.

13/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Дарэчы, дзецям тут было чым заняцца.

14/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Але некаторыя з іх цікавіліся больш сур'ёзнымі забавамі.

15/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
На "Камяніцу" прыехаў заапарк "Сірын", які трымае жывёл, што былі выратаваны ад гібелі ці падабраны траўміраванымі і выгадаваныя супрацоўнікамі заапарку.

16/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне расійскага гурта Theodor Bastard, было цёпла сустрэта беларускай публікай.

17/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Дарэчы, фестываль сёлета наведалі не толькі беларусы - было шмат гасцей з Расіі і Украіны.

18/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта Theodor Bastard.

19/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Хэдлайнерамі фестывалю быў заяўлены ўкраіснкі электронны праект Onuka.

20/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Такі хэдлайнер, не вельмі тыповы для фолк-фестывалю, прыцягнуў на "Камяніцу" новую публіку.

21/21
© Sputnik / Юлія Хвошч
Аднім з самых чуллівых момантаў фестывалю стала выкананне гуртом Onuka песні, прысвечанай катастрофе на ЧАЭС.