МІНСК, 18 вер — Sputnik. Кампанія Polaroid адновіць выпуск камер, ад якіх адмовіліся ў 2008 годзе праз папулярнасць лічбавых фотаапаратаў.
Папулярнасць "лічбы" стала прычынай таго, што кампанія доўгія гады не выпускала не толькі камеры, але і плёнку. Цяпер Polaroid вырашыў вярнуцца да карыстальнікаў, прадставіўшы камеру з USB-зарадкай і індыкатарам пакінутай плёнкі. У астатнім апарат мае такі ж выгляд, да якога за гады прывыклі карыстальнікі.
Пасля банкруцтва кампаніі абсталяванне з завода дасталася камандзе Impossible Projects, якая ў 2017 годзе вырашыла заняцца перавыпускам старых камер. Быў створаны Polaroid Originals і выпушчаныя рэплікі класічных апаратаў — OneStep2.
Каштаваць OneStep2 будзе 99 долараў, кампанія таксама пачне выпускаць плёнку, купіць яе можна будзе за 16 долараў.