Больш за 100 спартсменаў з 32 краін свету збяруцца ў Мінску з 21 па 23 верасня, каб узяць удзел у спаборніцтвах на Гран-пры сярод юніёраў па фігурным катанні. Арганізатары рыхтуюць нямала сюрпрызаў і для ўдзельнікаў, і для гледачоў прэстыжнага турніру, які пройдзе ў "Мінск-Арэне".
"У Беларусі пройдзе чацвёрты па ліку Гран-пры ў сезоне (усяго іх 7). Фігурысты ўдзельнічаюць па чатырох напрамках — гэта жаночае і мужчынскае адзіночнае катанне, парнае катанне і танцы на лёдзе. Беларусы будуць прадстаўлены ў мужчынскім адзіночным катанні і танцах на лёдзе", — распавядае лідзія Заблоцкая.
Акрамя спартыўнага складніка, на працягу 4 дзён, з 21 па 24 верасня, на пляцоўцы каля "Мінск-Арэны" будзе праходзіць Гран-пры кухняў краін свету, у якім будуць прадстаўлены нацыянальныя кухні краін, спартсмены з якіх будуць выступаць на лёдзе ў спаборніцкія дні.
"Людзям хочацца і відовішча, і паесці, таму мы і вырашылі правесці такое свята. Вельмі хочам, каб усе нацешыліся і кухнямі, паглядзелі знутры, чым дыхае краіна, таму што спартсмен усё-такі ўяўляе сваю культуру і сваю душу, але на лёдзе. А мы хацелі паказаць, што ж уяўляе краіна і яе кухняй, і нацыянальным каларытам, і нумарамі на адкрытай пляцоўцы", — распавядае Лідзія Заблоцкая.
Аб сюрпрызах, якія чакаюць наведвальнікаў Гран-пры, розыгрышах пуцёвак у Егіпет, праграме "Дня сям'і" 24 верасня і кошце квіткоў на ўсе мерапрыемствы слухайце ў інтэрв'ю з каардынатарам івэнт-мерапрыемстваў Лідзіяй Заблоцкай на радыё Sputnik Беларусь.