МІНСК, 19 вер — Sputnik. Беларусь не збіраецца нападаць на суседнія дзяржавы, каб вярнуць якія-небудзь гарады ці тэрыторыі, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны рэспублікі Уладзімір Макараў.
Цяпер на тэрыторыі РФ і Беларусі праходзяць стратэгічныя вучэнні "Захад-2017", у якіх прымаюць удзел каля 12,7 тысячы вайскоўцаў.
"Не будзем нападаць на Польшчу, каб вярнуць Падляшскае ваяводства. Не будзем нападаць на Літоўскую Рэспубліку, каб вярнуць Вільню. Ніхто не павінен баяцца, што Беларусь будзе вяртаць адпаведныя сталіцы і тэрыторыі", — сказаў Макараў.
Прэс-сакратар таксама падкрэсліў, што ў Беларусі няма тэрытарыяльных прэтэнзій ні да каго з краін-суседзяў. Па словах Макарава, ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі не нясе ніякай пагрозы для суседніх дзяржаў.