Experty.by абвесцілі спіс лепшых альбомаў

© Photo : Experty.byГурт Tonqixod
Гурт Tonqixod - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепшы беларускі дыск 2017 пакуль у Tonqixod - "Колер, якога няма".

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Сайт Experty.by абвесціў рэйтынг беларускіх альбомаў за першае паўгоддзе 2017 года. Са 119 выдадзеных за гэты час айчынных дыскаў штатныя аўтары паставілі на першае месца працу мінскіх арт-рокераў Tonqixod "Колер, якога няма", канцэртная прэзентацыя якой адбудзецца 29 верасня ў Мінску.

"Колер, якога няма" — другая поўнафарматная праца калектыва, грошы на яе збіраліся праз краўдфандынг.

Музычны гурт TonqiXod - Sputnik Беларусь
TonqiXod прэзентаваў дэбютны альбом у тэатры

"Гэта пафас у дазволеных дозах, рок ува ўсіх яго іпастасях і спроба яго дэканструкцыі, сціплая ф'южанутасць з элементамі непрыхаванага таннага цырку", — так прадставілі дыск самі музыкі.

"Альбом-шэдэўр" — сцвярджаюць музычныя крытыкі. У тым ліку на замежных сайтах.

Трыа Tonqixod было створана ў Мінску ў 2012 годзе. Выдадзены ў 2014 дэбютны альбом "Прадмова" сабраў цэлы ўраджай узнагарод Experty.by 2015 па галасах беларускіх і замежных крытыкаў, апярэдзіўшы моцны альбом Лявона Вольскага "Грамадазнаўcтва" ў намінацыях "Лепшы рок-альбом" і "Лепшы беларускамоўны альбом".

Нягледзячы на гэта Лявон Вольскі разам з музыкамі Tequilajazzz дапамагаў рэкламаваць наступны канцэрт Tonqixod. У актыве калектыва таксама ўзнагарода "Дэбют году" на Rock Profi 2015 (па галасах беларускіх музыкаў) і Гран-пры фестывалю "Басовішча 2015".

Канцэртная прэзентацыя дыска Tonqixod адбудецца 29 верасня ў камернай зале тэатра імя Янкі Купалы. Квіткі на канцэрт каштуюць 15 рублёў.

Азнаёміцца з топ-10 за першае паўгоддзе і паслухаць усе дыскі можна на сайце Experty.by.

Стужка навiн
0