Лукашэнка падтрымаў правядзенне вяселляў і банкетаў у аграсядзібах

© PixabayЖаніх і нявеста
Жаніх і нявеста - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што аграэкатурызм – добрая магчымасць для развіцця сямейнага бізнесу ў маленькіх гарадах і асабліва на вёсцы.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў магчымасць для аграсядзіб аказваць дадатковыя паслугі, такія як вяселлі, банкеты, юбілеі. Пра гэта ён заявіў у аўторак, падчас сустрэчы з міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім. Даклад міністра быў прысвечаны пытанням удасканалення аграэкатурызму.

"Я бываў у такіх аграэкасядзібах і бачыў, як там людзі адпачываюць. І гэта цалкам нармальныя заробкі. Але забаранялі праводзіць банкеты, вяселлі і г. д. Зараз прапануецца прыбраць гэтыя забароны. Калі людзям там зручна правесці дзень нараджэння ці вяселле, хай праводзяць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаспадар сядзібы Марцінава гусь Алесь Белы - Sputnik Беларусь
Гаспадар аграсядзібы: лепш бы зрабілі анлайн-рэгістрацыю інтурыстаў

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць развіцця аграэкатурызму ў Беларусі. "Гэта добра, што мы далі магчымасць людзям, асабліва на сяле, у маленькіх гарадах, у добрых месцах займацца гэтай дзейнасцю і атрымліваць для сям'і пэўныя даходы, бо ў асноўным гэта сямейны бізнес", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На мінулых выхадных у Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў адзін з найбуйнейшых беларускіх фестываляў "Камяніца". Адзіная карчма ў музеі была зачынена на спецабслугоўванне для вяселля, што выклікала хвалю абурэння ў гасцей фестывалю.

Стужка навiн
0