МІНСК, 19 вер — Sputnik. Аргентынскі мастак Франчэска Басалецці працягвае працу над праектам мурала на сцяне аднаго з дамоў у раёне Нямігі, Мінгарвыканкам узгадніў графіці.
"Ёсць узгадненне. Дзякуй гераічным намаганням адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і асабіста Аляксандру Астаповічу", — распавялі арганізатары праекта Urban Myths.
Учора аргентынскага мастака Басалецці затрымалі падчас працы над муралам і даставілі ў РАУС для высвятлення асобы. Такія дзеянні ўлады распачалі таму, што аргентынец пачаў працу перш, чым праект быў узгоднены гарадскімі ўладамі. Неўзабаве Басалецці адпусцілі, і ён працягнуў працу.
Па задумцы графіціста, на сцяне дома з'явіцца сэрца ў каляровай інверсіі — як на плёнкавым негатыве.
Арганізатары праекта Urban Myths запрашаюць мастакоў з розных краін з тым, каб яны падчас гутарак з гараджанамі вырашылі, якія асацыяцыі выклікае горад і адлюстравалі іх у мурале.