Лукашэнка патлумачыў, чаму Пуцін не прыехаў на "Захад-2017" у Беларусь

© AP / Sergei GritsАляксандр Лукашэнка наведвае вучэнні "Захад-2017"
Аляксандр Лукашэнка наведвае вучэнні Захад-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку Міністэрству абароны РФ за магчымасць правесці асноўную фазу вучэнняў "Захад-2017" у Беларусі.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму яго калега Уладзімір Пуцін не прыехаў у рэспубліку на завяршальную стадыю сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017".

Вучэнні на тэрыторыі Беларусі і Расіі завяршаюцца ў сераду 20 верасня. За іх заканчэннем на палігоне "Барысаўскі" назіраў беларускі лідар.

"А калі снарад у адно месца — што, дваіх адразу не стане? Мы дамовіліся, што прэзідэнт Расіі пракантралюе і будзе назіраць за вучэннямі на поўначы, а я ўжо тут", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама выказаў падзяку Міністэрству абароны РФ за магчымасць правесці асноўную фазу вучэнняў "Захад-2017" у Беларусі.

"Мы планавалі, што будзем разам (з Пуціным — Sputnik), але потым вырашылі пракантраляваць больш шырока", — падсумаваў беларускі лідар.

Як раней паведамляў Sputnik, прэзідэнту РФ было накіравана афіцыйнае запрашэнне на фінал вучэнняў на "Барысаўскім", але Крэмль на яго ніяк не адрэагаваў. Напярэдадні на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў паведаміў, што Расію на "Барысаўскім" будзе прадстаўляць міністр абароны РФ Сяргей Шойгу.

Стужка навiн
0