МІНСК, 20 вер — Sputnik. Мінск прызнаны самым папулярным напрамкам у СНД у расійскіх турыстаў гэтай восенню, такія дадзеныя прыводзіць агенцтва ТурСтат на аснове дадзеных аналізу сістэм анлайн-браніравання.
На другім месцы пасля Мінска — Астана, за ёй — Баку і Ерэван. Паводле дадзеных агенцтва, сярэдні тэрмін знаходжання турыстаў з краін СНД у Мінску — 2,5 дні, а суткі пражывання абыходзяцца ў $70.
Даражэй толькі ў Астане ($85 за суткі) і ў Баку ($78 за суткі). Самае таннае пражыванне абяцаюць турыстам у Бішкеку — тут за суткі пражывання прыйдзецца аддаць $32.