Праваслаўныя вернікі ў чацвер святкуюць Раство Багародзіцы

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкВернікі падчас літургіі
Вернікі падчас літургіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раство Маці Божай з'яўляецца падзеяй, якая стала пачаткам выратавання чалавецтва.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Праваслаўныя вернікі 21 верасня чытаюць малітвы Маці Божай, просячы ў яе на будучы год дабрабыту і здароўя.

Будучы немаладымі і бяздзетнымі, глыбока веруючыя бацькі Дзевы Марыі вымалілі ў Бога дачку і далі зарок прысвяціць яе жыццё Усявышняму. У праваслаўі, у адрозненні ад каталіцызму, лічыцца, што само зачацце Багародзіцы не было бязгрэшным, тым не менш яе жыццё было праведным, а сама Марыя была падрыхтавана да нараджэння Сына Божага.

Раство Дзевы Марыі з'яўляецца першым па ліку двунадзесятым святам. Гэтыя святы наўпрост звязаныя з зямным жыццём Ісуса Хрыста, таму для праваслаўных вернікаў гэтыя даты з'яўляюцца своеасаблівым набліжэннем да Сына Божага.

Стужка навiн
0