МІНСК, 21 вер — Sputnik. Стан народнага артыста Расіі Мікалая Карачанцава пагоршыўся, у сувязі з чым яго перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне, паведамілі ў чацвер РІА "Новости" ў даведачнай службе НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага.
"Яго стан цяжкі, ён у рэанімацыі", — распавялі суразмоўцы агенцтва.
Сын артыста Андрэй сцвярджае, што яго стан не пагоршыўся і застаецца стабільным. У рэанімацыйнае аддзяленне яго перавялі па выніках поўнага абследавання.
"Стан Мікалая Пятровіча не пагоршыўся і застаецца стабільным, як увесь апошні час. А ў рэанімацыю ён пераведзены пасля поўнага абследавання, якое было праведзена. Гэта звычайная практыка", — сказаў Андрэй Карачанцаў.
У панядзелак вядомы акцёр быў шпіталізаваны ў аддзяленне нейрахірургіі. Са слоў яго сына, гэта было неабходна для планавага абследавання. Планавалася, што ў бальніцы артыст павінен знаходзіцца каля двух тыдняў.
У лютым Карачанцаў быў шпіталізаваны ў нейрахірургію інстытута Скліфасоўскага пасля ДТЗ з удзелам дзвюх машын у Шчолкаўскім раёне Падмаскоўя.