МІНСК, 22 вер — Sputnik. Многія беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак засмучаныя праз тое, што самы вядомы сіноптык Дзмітрый Рабаў сыходзіць з Белгідрамета.
Рабаў аб сваім сыходзе з пасады галоўнага сіноптыка Беларусі абвясціў у пятніцу: ён напісаў заяву на звальненне. Аб прычынах падобнага кроку, як і пра тое, хто заменіць яго на пасадзе, пакуль нічога не вядома.
Уходит Рябов. Уходит эпоха.
— Pan Demetrius (@pan_demetrius) 22 сентября 2017 г.
Многіх беларусаў навіна аб сыходзе Рабава з пасады засмуціла: у сацыяльных сетках яны прызнаюцца, што разам з сіноптыкам сыходзіць цэлая эпоха: шмат гадоў ён распавядаў усёй краіне аб тым, ці трэба браць з сабой парасоны.
Рябов уходит из Белгидромета. Ушла эпоха…
— Алекс Кодоров (@Griffon747) 22 сентября 2017 г.
Дзмітрый Рабаў працаваў у Белгідрамеце больш за дзесяць гадоў, менавіта ён часта распавядаў па тэлебачанні і ўсім выданням аб надвор'і, а беларусы празвалі яго "народным сіноптыкам". Яго прагнозы не заўжды супадалі з надвор'ем за акном, затое былі вельмі вобразнымі і паэтычнымі.