Фігурысты працягваюць дэманстраваць майстэрства на лёдзе "Мінск-Арэны". У Мінск на этап Гран-пры ІСА па фігурным катанні сярод юніёраў прыехалі спартсмены з 32 краін свету.
"У Гомелі недастаткова пляцовак, і гэта абцяжарвае трэніроўкі. Нашы ўмовы падрыхтоўкі горш, чым у мінчан, але Аня (Парошына — Sputnik) праграму выканала", — распавёў трэнер фігурысткі Аляксандр Марозаў.
Для Беларусі гэтыя спаборніцтвы — добры шанец праверыць свае сілы, перш чым прыняць Чэмпіянат Еўропы-2019.