Зарплаты навукоўцам падвысяць, але не ўсім

© Sputnik / Виктор ТолочкоКашалёк з грашыма
Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тарыфную стаўку для навукоўцаў падымуць амаль у два разы, а таксама ўвядуць дыферэнцыяцыю аплаты.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Заробкі беларускім навукоўцам падвысяць да канца года, а ўзровень заробку будзе залежыць ад выніковасці, паведаміў у пятніцу журналістам старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Уладзімір Гусакоў.

Зараз спецыялісты рыхтуюць праект указа аб павышэнні заробкаў навукоўцам. Зрэшты, больш зарабляць будуць не ўсе навуковыя супрацоўнікі, а толькі тыя, хто пакажа добрыя вынікі.

"Мяркуецца павышэнне тарыфнай стаўкі прыкладна ў два разы, а таксама дыферэнцыяцыя аплаты працы ў залежнасці ад вынікаў. Такім чынам мы будзем стымуляваць прадукцыйнасць працы навукоўцаў, падтрымліваць імкненне да больш высокіх вынікаў", — распавёў Гусакоў.

Працоўныя інструменты медыка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Заробкі лекараў і настаўнікаў у Беларусі падымуць да 800 рублёў

Самі кіраўнікі пасля падпісання прэзідэнтам указа змогуць вырашаць, колькі трэба будзе плаціць розным супрацоўнікам на аднолькавых пасадах. Разбежка ў зарплаце зможа быць у два разы.

Якімі крытэрамі будзе вымярацца выніковасць навуковых даследаванняў не ў прыкладных, а ў гуманітарных або асабліва тэарэтычных навуках, Гусакоў не ўдакладніў.

Указ аб павышэнні заробкаў навукоўцам, як мяркуецца, будзе падпісаны прэзідэнтам да снежаньскага Другога З'езда навукоўцаў.

Стужка навiн
0