МІНСК, 23 вер — Sputnik. Фільм "Яно", які выйшаў нядаўна на вялікія экраны, стаў самым паспяховым у вераснёвым пракаце, сучасная экранізацыя аднайменнага рамана Стывена Кінга таксама стала самым касавым фільмам жахаў усіх часоў.
21 верасня фільм "Яно" пабіў рэкорд амерыканскага пракату фільмаў жахаў, ссунуўшы з пастамента кінастужку "Выганяючы д'ябла", якая выйшла ў 1973 годзе. Зборы класічнага хорару склалі $232,9 млн, да нядаўняга часу менавіта ён з'яўляўся самым касавым фільмам жахаў у ЗША.
У міжнародным пракаце фільм "Яно" і зусім пабіў усе мажлівыя і неймаверныя рэкорды для свайго жанру. Ён сабраў амаль $400 млн, пры тым што яго бюджэт склаў $35 млн.