Адна з самых гучных падзей года — аўтабаі на выжыванне "Бітва Машын-4" — прайшла ў суботу ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".
Прыняць удзел у мерапрыемстве прыехалі пілоты з розных краін, сярод якіх Расія і Нарвегія. Адбыліся аўтабаі і з удзелам кіроўцаў-жанчын.
У гэтым годзе ў праграму спаборніцтваў унеслі змены. Бітва праводзілася ў двух класах: у першым выпадку дапускаліся аўтамабілі, кузаў якіх не быў узмоцнены, у другім — на машыны дазвалялася ўсталёўваць ударна-ахоўныя канструкцыі.
Акрамя аўтабаёў, гледачоў чакалі і іншыя забавы. На тэрыторыі комплексу стварылі экспазіцыю спартыўных аўтамабіляў. Прайшло экстрэмальнае выступленне прафесіяналаў па трукавай яздзе на матацыкле і іншае.
Падрабязнасці — на відэа Sputnik Беларусь.