Фільм казахстанскага рэжысёра Акана Сатаева "Дарога да маці", здымкі якога часткова праводзіліся ў Беларусі, вылучаны на прэмію "Оскар".
Раней фільм атрымаў высокую міжнародную ацэнку — на кінафестывалі "Еўразійскі мост" заваяваў Гран-пры. Цяпер праца прадстаўлена ў Мінску, на Кінафоруме краін СНД, супрацоўнікамі прадзюсерскай групы па нацыянальным і міжнародным прасоўванні карціны Жарасханом Кульпіенавым і Аліей Далабаевай, якія наведалі радыё Sputnik Беларусь і падзяліліся радасцю з нашымі слухачамі.
"Батальныя сцэны карціны здымаліся тут, таму хацелася б павіншаваць беларусаў, якія бралі ўдзел у фільме "Дарога да маці" — гэта каскадзерская, піратэхнічная група, акцёры, масоўка", — сказаў Кульпіенаў.
Фільм апавядае пра сілу мацярынскай любові, дэманструе неверагодную стойкасць духу і патрыятызм.
Аб тым, што цяпер адчуваюць датычныя да фільма прадзюсары, слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь.