На выхадных стала вядома, што Чырвонаму касцёлу ў Мінску забаранілі выкарыстоўваць электрычную прыладу, якая рэтранслюе звон званоў, з-за таго, што той замінае мясцовым жыхарам.
Хутка Чырвоны касцёл чакае рэстаўрацыя, і ён плануе абзавесціся паўнавартаснымі званамі. Зараз жа замест іх выкарыстоўваецца электрычная прылада з дынамікамі, якая прайгравае перазвон.
Тым не менш, апытаныя мінчане лічаць, што ні гадзіннік на ратушы, ні перазвон шматлікіх храмаў не перашкаджаюць жыццю горада. Нават самая адчувальная частка грамадства — мамы з дзецьмі — не лічаць, што званы могуць патрывожыць сон.
Карэспандэнты Sputnik абмеркавалі з мінчанамі, ці перашкаджае ім перазвон.