Відэа

Пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў пушчы знялі на відэа

Падпісацца
Каля тысячы чалавек на мінулых выхадных адправіліся на пошукі зніклага дзесяць дзён таму дзесяцігадовага Максіма Мархалюка. Глядзіце кадры пошукавай аперацыі ў лесе.

Школьнік знік увечары 16 верасня, адправіўшыся на шпацыр, пры гэтым не ўзяў з сабой мабільны тэлефон. У пошуках прымаюць удзел добраахвотнікі, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі, а таксама міліцыя, МНС і вайскоўцы.

Да пошукаў нават падключылі беспілотныя апараты, абсталяваныя цеплавізарамі, — на названыя апаратурай пункты адпраўляліся групы валанцёраў, аднак хлопчыка там не было. Таксама ратавальнікі-вадалазы апускаліся ў балота, аднак нічога не змаглі выявіць з-за дрэннай бачнасці пад вадой.

Раней паведамлялася, што праваахоўныя органы прапрацоўваюць ўсе версіі знікнення дзіцяці, не выключаецца і крымінальны след.

Стужка навiн
0