Вільнюс праводзіць бясплатныя экскурсіі для турыстаў

© SputnikВільнюс
Вільнюс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сусветны дзень турызму Вільнюс будзе адзначаць чатыры дні, гасцей сталіцы чакае сардэчны прыём, а мясцовыя жыхары запрашаюцца адкрыць радасць падарожжаў каля свайго дома.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. З нагоды Сусветнага дня турызму 27-30 верасня Вільнюс правядзе бясплатныя экскурсіі па горадзе і яго наваколлях, урокі па водным спорце, а таксама прадаставіць магчымасць выйграць квіткі ў музей і ўбачыць, як выглядае горад з турыстычнага аўтобуса, паведамляе Sputnik Літва.

Вільнюс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вільня, якой не стаць Вільнюсам

Сусветны дзень турызму ва ўсім свеце адзначаецца 27 верасня.

Сусветная турысцкая арганізацыя тэмай гэтага года абвясціла "Гарманічны для развіцця турызм", а дэвізам "Вандруй. Атрымлівай асалоду. Паважай". Тым самым пастаянна вандруючым хочуць нагадаць, як важна клапаціцца аб тым, каб турызм не аказаў негатыўнага ўплыву на гарады, культурныя і прыродныя аб'екты, якія апынуцца на шляху самых папулярных маршрутаў.

"Мы жывем у горадзе, паглядзець які прыязджае каля мільёна турыстаў у год. З нагоды Дня турызму запрашаем гараджан ацаніць тое, што знаходзіцца побач з імі: лепш спазнаць сталіцу, асобныя яе раёны, пачуць гісторыі пражываючых тут стваральнікаў. Падрыхтавалі праграму, у якой чакаюць бясплатныя экскурсіі, забавы і сюрпрызы", — сказала прадстаўнік агенцтва па развіцці турызму ў Вільнюсе "Go Vilnius" Ёланта Бянюлене.

У сераду, 27 верасня, госці Вільнюса будуць урачыста сустрэтыя ў Віленскім аэрапорце і змогуць бясплатна паехаць у цэнтр горада на аўтамабілях Uber.

Балет Вітаўт - Sputnik Беларусь
Як Вітаўт Літву напалохаў

Пачастункі і сюрпрызы наведвальнікаў будуць чакаць у вільнюскіх інфармацыйных турыстычных цэнтрах. У цэнтрах, размешчаных у Старым горадзе, у гэты дзень будзе разыгрывацца латарэя, выйгрышы якой — сувеніры ці бясплатныя квіткі ў Палац кіраўнікоў, музей цацак і ілюзій VILNIL і іншыя.

27-30 верасня гіды горада запросяць зірнуць на Вільнюс вачыма творцаў — паэтаў Іосіфа Бродскага, Юдыты Вайчунайтэ, па-новаму адкрыць для сябе Жверынас ці раён вакзала, а таксама наведаць месцы, дзе здымаўся серыял BBC "Вайна і мір". За сімвалічны кошт — адзін еўра — гараджане змогуць павандраваць на адкрытых турыстычных аўтобусах.

Аматары прыроды ў суботу, 30 верасня, запрашаюцца ў падарожжа па ваколіцах Вільнюса — у пешыя паходы ў рэгіянальных парках Павіліоню і Вяркю.

Аматараў актыўнага адпачынку будуць чакаць у Оза парку, дзе пройдуць бясплатныя ўрокі па навучанні серфінгу.

Зарэгістравацца на экскурсіі і даведацца пра больш падрабязную інфармацыю можна на сайце www.vilnius-tourism.lt.

Стужка навiн
0