25 верасня адбыўся афіцыйны візіт кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава ў Мінск. У ходзе візіту Кадыраў сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам: бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва ў розных сферах. Кіраўнік ЧР запрасіў беларускага лідара наведаць Грозны, на што прэзідэнт адказаў згодай.
"Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў наведаў Мінскі аўтазавод, асабіста пратэставаў гарадскі аўтобус МАЗ 203 з газавым рухавіком і праехаў у якасці пілота на спартыўным грузавіку МАЗ-5309", — распавялі Sputnik у прэс-службе МАЗа.
Кадыраў застаўся задаволены тэст-драйвам і пахваліў распрацоўшчыкаў. Ён адзначыў, што цяпер "будзем наладжваць цесныя і выгадныя для МАЗа, Мінска і Чачні дзелавыя сувязі".