МІНСК, 26 вер — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" атрымаў перамогу ў выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) над ханты-мансійскай "Югрой", паведамляе Sputnik.
У панядзелак на "Арэне-Югра" ў Ханты-Мансійске мясцовыя "маманты" прымалі "зуброў" з Беларусі. Сустрэча завяршылася з лікам 1:2 (0:0, 1:1, 0:1) на карысць гасцей. Лік у паядынку на 29-й хвіліне адкрыў Дзмітрый Буйніцкі, праз сем хвілін лічбы на табло зраўняў Велі-Маці Савінайнен. Перамогу "Дынама" прынёс дакладны кідок Яўгена Кавыршына на 60-й хвіліне гульні.
Вырываем победу на флажке! Ура! #намроднаякоманда pic.twitter.com/X9FaQIjRNK
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 25 сентября 2017 г.
Чатырохматчавая выязная серыя "бела-сініх" завершыцца ў сераду, 27 верасня, у Омску супрацьстаяннем з "Авангардам".
Зараз падапечныя Гордзі Дуайера пасля 15 матчаў займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі (17 ачкоў). Лідзіруе СКА з Санкт-Пецярбурга (42).