Прынц Гары прадставіў бабулі амерыканскую дзяўчыну

© REUTERS / Mark BlinchФотамадэль Меган Маркл побач з брытанскім прынцам Гары
Фотамадэль Меган Маркл побач з брытанскім прынцам Гары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фотамадэль Меган Маркл упершыню з'явілася публічна побач са знакамітым брытанцам.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Падчас візіту ў замак Балмарал у Шатландыі прынц Гары пазнаёміў сваю дзяўчыну з Лізаветай II. Грамадскасць успрыняла гэтую падзею як намёк на заручыны і хуткае вяселле.

Таксама напярэдадні закаханыя выйшлі ўдваіх да грамадства на адкрыцці "Гульняў нескароных", дзе, дарэчы, прынц паспеў пагутарыць з першай ледзі ЗША Меланняй Трамп.

Нагадаем, 33-гадовага Гары і 36-гадовую Меган звязваюць цёплыя стасункі ўжо амаль год. Гэтую інфармацыю пра ўнука брытанскай каралевы і амерыканскай акторкі пацвердзіў Кенсінгтонскі палац у лістападзе мінулага года. Пасля афіцыйнай заявы СМІ пачалі так актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра закаханых, што Гары быў вымушаны прасіць спыніць пераслед дзяўчыны і яе родных. 

© REUTERSПрынц Гары і яго амерыканская дзяўчына Меган Маркл
Принц Гарри и его американская девушка Меган Маркл - Sputnik Беларусь
Прынц Гары і яго амерыканская дзяўчына Меган Маркл

У адрозненні ад старэйшага брата, Гары прадставіў сваю пасію яе вялікасці значна раней, Уільям жа сустракаўся з Кейт пяць гадоў да таго, як паказаў яе каралеўскай сям'і.

Не так даўно таксама стала вядома, што экс-муж Меган Маркл, прадзюсар Трэвар Энгельсан, з якім фотамадэль да вяселля сустракалася сем гадоў, а амаль праз тры гады пасля вяселля рассталася, працуе над карцінай па матывах новых адносін былой жонкі.

Стужка навiн
0