Зміцер Вайцюшкевіч адсвяткуе 25 гадоў на сцэне

© Photo : Прадастаўлена арганізатараміЗміцер Вайцюшкевіч
Зміцер Вайцюшкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У святочнай імпрэзе возьме ўдзел гурт WZ-Orkiestra, а таксама адмыслова запрошаныя госці, імёны якіх будуць абвешчаны пазней.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Вялікі сольны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча "25 гадоў на сцэне" адбудзецца 2 лістапада ў КЗ "Мінск", распавялі арганізатары канцэрту.

"Плануем вялікі канцэрт са святочным настроем і добрымі песнямі. Гэта будзе падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы. Прагучаць песні, якія ведаюць усе. Нават тыя, якія я ўжо даўно не выконваў", — каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч — спявак і музыка, кампазітар і прадзюсар, уладальнік шматлікіх наград і ганаровых званняў. Сваю кар'еру ён пачынаў у фолк-гурце "Палац" (1992-1998), потым разам з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў Kriwi (1997-2001).

На пачатку 2000-х Вайцюшкевіч распачаў паспяховую сольную кар'еру, у межах якой ён прайшоў шлях ад фолк-апрацовак да сучаснай нацыянальнай песні — не фолкавай па сваёй сутнасці, але беспамылкова беларускай па сваім музычным і лірычным паходжанні. Пра гэта красамоўна сведчаць усім вядомыя "Раскажы мне пра дождж", "Месяц — жоўтая лодка", "Я ішоў да цябе", "Дачакайся, матуля" і шмат іншых.

Зараз на рахунку Змітра больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых. Шмат хто нават жартуе, што для прапаганды беларускай паэзіі Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым Міністэрства культуры.

Вялікі сольны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча "25 гадоў на сцэне" адбудзецца 2 лістапада ў КЗ "Мінск"; кошт квіткоў ад 20 да 28 рублёў.

Стужка навiн
0