Міжнародная выстава "Турбізнес-2017" праводзіцца ў 24-ы раз. Наведвальнікам экспазіцыі прапануюць шэраг экскурсійных праграм, горналыжных тураў, адпачынак у Беларусі і не толькі.
Свае стэнды прадставілі амаль два дзясяткі краін, уключаючы Іспанію, Турцыю, Егіпет, Венгрыю, Палестыну, Кубу.
"У мяне дзве аграсядзібы на беразе Браслаўскіх азёр. Да вады дзвесце метраў! Кошт на чалавека ў суткі — дзесяць долараў, калі ў іншых ёсць па сто. Раней 70% гасцей былі расіяне, цяпер 50 на 50 з беларусамі. Але прыязджалі нават грэкі, засталіся даволі: ціха тут", — распавёў удзельнік выставы Юры.
Выстава "Турбізнес-2017" будзе доўжыцца да 29 верасня. На ёй таксама падвядуць вынікі летняга турыстычнага сезону, правядуць семінары па ключавых пытаннях галіны.