Навукоўцы змаглі ўпершыню сфатаграфаваць мядзведзя ў Чарнобыльскай зоне

© Photo : Facebook / Valery DombrovskiМядзведзь у Палесскім запаведніку
Мядзведзь у Палесскім запаведніку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Са слоў мясцовых леснікоў, у запаведніку зараз налічваецца больш за дзесятак гэтых жывёл.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Мядзведзь трапіў на здымак фотапасткі, усталяванай у Чарнобыльскай зоне ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook спецыяліст Інстытута заалогіі НАН Беларусі Валерый Дамброўскі. 

Навукоўцы канстатуюць, што мядзведзяў у Беларусі становіцца больш, прычым у асноўным у раёнах, якія мяжуюць з Расійскай Федэрацыяй.

Фотафакт: па цэнтру Магілёва гуляе табун коней - Sputnik Беларусь
Фотафакт: па цэнтру Магілёва гуляе табун коней

Са слоў Дамброўскага, у запаведніку ў цяперашні час налічваецца больш за дзесятак гэтых жывёл — такая інфармацыя была атрымана дзякуючы даследаванням слядоў і паводле дадзеных мясцовых леснікоў.

Цяпер мядзведзь нарэшце трапіў на здымак фотапасткі — упершыню на тэрыторыі Палескага запаведніка.

Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік быў створаны ў 1988 годзе на тэрыторыях, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, яго плошча складае больш за 216 тысяч гектараў. У запаведніку ажыццяўляецца распрацоўка метадаў рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый. Тут створаны эксперыментальныя пчальнік, сад. З 1996 года праводзіцца развядзенне коней.

На тэрыторыі Палескага запаведніка пасля аварыі на ЧАЭС асела прыкладна траціна радыёнуклідаў, якія выпалі на землі Беларусі: 30% ізатопаў цэзія, 70% стронцыю і 97% плутонію.

Стужка навiн
0