МІНСК, 27 вер — Sputnik. Папулярны расійскі хіп-хоп выканаўца Аксімірон праспяваў разам з рок-гуртом "Би-2" песню "Пора возвращаться домой", відэа з кампазіцыяй было апублікавана напярэдадні на сэрвісе YouTube.
Oxxxymiron (сапраўднае імя — Мірон Фёдараў) — папулярны расійскі хіп-хоп выканаўца. Толькі на YouTube-канале ў яго больш за 880 тысяч падпісчыкаў. Сотні тысяч людзей сочаць за ім і ў сацыяльных сетках, і падчас рэп-батлаў Versus.
У аўторак Аксімірон апублікаваў на сваім YouTube-канале новую кампазіцыю — запісаную разам з рок-гуртом "Би-2". У песні "Час вяртацца дамоў" ён выканаў адзін куплет.
Ужо вядома, што "Пора возвращаться домой" увойдзе ў новы альбом "Би-2" пад назвай "Горизонт событий", які быў прадстаўлены шырокай публіцы 26 верасня.
Усяго за паўдня песня "Пора возвращаться домой" сабрала больш за 660 тысяч праглядаў, хоць была прадстаўленая так званая lyrics-версія.
"Би-2" — заснаваны ў Бабруйску папулярны рок-гурт. Сярод найбольш вядомых кампазіцый гурта — "Полковнику никто не пишет", "Варвара" і "Мой рок-н-ролл".