МІНСК, 28 вер — Sputnik. Фестываль нацыянальнай культуры стартаваў у Гродна і працягнецца на поўначы Беларусі на гэтых выхадных.
Цягам дня ў вядомым арт-пабе "Torvald" будуць чытаць вершы і прозу, ладзіць прэзентацыі; будзе дзейнічаць кірмаш з кнігамі, кружэлкамі, беларускамоўнымі настолкамі і вартымі сувенірамі з розных рэгіёнаў Беларусі.
Напрыканцы дня ахвочыя здолеюць узяць удзел у паб-квізе "Імбрыкі ды Імбрычкі", дзе можна будзе разам з сябрамі выіграць каштоўныя прызы, а таксама паказаць уласныя веды па гісторыі, культуры ды мове.
Праграма "Фэсту Вышыванкі":
- 12:00-20:00 — выстава-кірмаш ад беларускіх вытворцаў ды выдаўцоў.
- 12:00-13:00 — прагляд найлепшых айчынных кліпаў ад канца 1980-х да нашых дзён.
- 13:00-13:30 — выступ паэта Уладзіміра Папковіча з найлепшымі творамі.
- 13:30-14:00 — выступ-прэзентацыя альманаха "Svajksta" пра старадаўнюю беларускую культуру ад заснавальніка ды рэдактара Алеся Мікуса.
- 14:00-14:30 — выступ паэта Кастуся Севярынца з дзіцячай праграмай.
- 14:30-15:00 — прэзентацыя даследванняў па Слуцкім збройным чыне ад ініцыятараў ды актывістаў Алеся Лагвінца ды Аліны Нагорнай.
- 15:00-15:30 — выступ паэтэсы Насты Кудасавай, лаўрэата прэміі "Кніга года" (2016).
- 15:30-16:00 — прэзентацыя ад выдаўца кніжнай серыі "Такая гісторыя" Рамана Цымберава найбольш актуальных навінак.
- 16:00-16:30 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменнікам Славамірам Адамовічам.
- 16:30-17:00 — выступ-прэзентацыя Аляксея Шэіна пра беларускія фантастычныя ды фэнтэзійныя творы.
- 17:00-18:00 — музычны выступ Алеся Мікуса з гуртом "Салют трох".
- 18:00-20:00 — паб-квіз "Імбрыкі ды Імбрычкі".