МІНСК, 28 вер — Sputnik. Роля царквы ў пераадоленні крызісаў сучаснай Еўропы будзе абмеркавана ў Мінску на пасяджэнні Савету біскупскіх канферэнцый Еўропы, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.
Упершыню ў Мінск прыбылі каля 50 вышэйшых каталіцкіх іерархаў Еўропы.
"На пленарным пасяджэнні Савета ў Мінску 28 верасня — 1 кастрычніка будзе абмеркаваная праблема пастырства моладзі, а таксама роля царквы ў пераадоленні крызісаў сучаснай Еўропы", — паведамілі ў РКЦ у РБ.
Там адзначылі, што афіцыйна сесія адкрыецца ў 16:30 ля ратушы.
Запланавана правядзенне сустрэчы з прадстаяцелем БПЦ мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Акрамя гэтага каталіцкія іерархі наведаюць храм-помнік у гонар Усіх Святых і яго крыпты.
Правядзенне каталіцкага форуму з'яўляецца прызнаннем ролі РКЦ у РБ у Еўропе, адзначылі святары. У Савет біскупскіх канферэнцый Еўропы ўваходзіць 39 біскупаў з Еўропы, у тым ліку мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Офіс Савета знаходзіцца ў Брусэлі.
Мэта Савета — сумесная праца каталіцкіх біскупаў па пытаннях веры, праблемах секулярызацыі і глабалізацыі, развіццё місіянерскага і сацыяльнага служэння. Пленарнае пасяджэнне Савета праводзіцца штогод і з'яўляецца галоўнай падзеяй года ў каталіцкай царквы Еўропы. У мінулым годзе пасяджэнне прайшло ў Манака.