МІНСК, 28 вер — Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" выдалі "кепскі" пачатак у гульні супраць омскага "Авангарда" ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ), заявіў галоўны трэнер "зуброў" Гордзі Дуайер.
У сераду ў Омску адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж "Авангардам" і "Дынама-Мінск". Госці прайгралі — 4:1. Першыя дзве шайбы мінчане прапусцілі на восьмай хвіліне гульні.
Увы, безрадостный день… pic.twitter.com/EFEMpPGJFe
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 27 сентября 2017 г.
"Для нас гэта быў апошні матч доўгага турнэ. Разумелі, што павінны выглядаць цудоўна, калі жадаем адабраць ачкі ў такой моцнай каманды. Але выдалі кепскі пачатак, зарабілі некалькі выдаленняў, і хутка ўпалі да ліку 0:2", — прыводзіць словы Дуайера прэс-служба "зуброў".
Разам з тым спецыяліст вылучыў пазітыўныя моманты ў матчы. Па словах Дуайера, яго падапечныя "не адпусцілі суперніка далёка, трымалі на даступнай адлегласці".
"Плюс трэба адзначыць упэўненую гульню Карнавухава ў яго першым матчы ў гэтым сезоне (галкіпер змяніў Юнаса Энрота пасля другой шайбы). Міхаіл спрацаваў добра, дапамог партнёрам", — сказаў настаўнік "бела-сініх", падкрэсліўшы, што брамнік пастаянна дадае.
Акрамя таго, Дуайер сярод станоўчых момантаў назваў першую шайбу ў КХЛ Ягора Шаранговіча. "Гэта вельмі важны малады хакеіст — наша будучыня. Што ж, ляцім дадому і рыхтуемся да наступнага матчу", — сказаў спецыяліст.