Пінск адсвяткуе 920-годдзе на выхадных

© Sputnik / Артем КирьяновПінск
Пінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Святкаваць дзень нараджэння аднаго з найбуйнейшых гарадоў краіны будуць на працягу двух дзён.

Пінск адсвяткуе Дзень горада і сваё 920-годдзе ў суботу 30 верасня і нядзелю 1 кастрычніка. Упершыню згаданы ў летапісах у 1097 годзе, сёння Пінск — адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі, у якім пражывае каля 150 тысяч чалавек.

Праграма святкавання Дня горада ў Пінску — у спецыяльным аглядзе Sputnik.

Мерапрыемствы 30 верасня

Пінскі Іезуіцкі калегіўм - Sputnik Беларусь
Новая скульптура паўстане ў гістарычным цэнтры Пінска да 920-годдзя

У суботу з 10:00 і да васьмі вечара на плошчы Леніна ў гонар свята пройдзе кірмаш — тут можна будзе купіць як харчовыя, так і нехарчовыя тавары.

У 11 гадзін па вуліцы Кірава ў гонар 920-годдзя Пінска высадзяць алею, а ўжо апоўдні па адрасе Леніна, 2 адкрыюць новы помнік "Пінчук".

Абяцаюць у гонар Дня горада і парад: шэсцем пройдуць працоўныя, творчыя і спартыўныя калектывы горада. Мяркуецца, што пачнецца шэсце з 12:30 на плошчы Леніна, а паглядзець на прыгожае мерапрыемства змогуць усе жадаючыя.

Ужо ў гадзіну дня на плошчы ўрачыста адкрыюць святочныя гулянні ў гонар Дня горада. Тут жа, на плошчы Леніна, таксама пройдзе касцюміраваны велапрабег — на роварах па Пінску праедуць дзяўчыны ў касцюмах нявест.

Увечары на плошчы Леніна абяцаюць канцэрт і дыскатэку ў гонар 920-годдзя Пінска, а ў 22:40 тут правядуць сапраўднае вогненнае шоу. Завершацца святкавання 30 верасня вялікім феерверкам — салют дадуць у 23:00.

Мерапрыемствы 1 кастрычніка

Крыж апалчэнца часоў Мікалая ІІ - Sputnik Беларусь
Крыж апалчэнца Расійскай імперыі знайшлі пад Пінскам

Некалькі святочных мерапрыемстваў прызначаныя і на нядзелю 1 кастрычніка.

У 11:00 у гарадскім парку правядуць забег барадачоў — мноства сапраўдных ламберсэксуалаў прабягуць па цэнтры Пінска.

У 12:00 на плошчы Леніна абяцаюць касплей-парад, а з гадзіны дня — канцэрт творчых калектываў горада. З чатырох гадзін дня з галоўнай сцэны Пінска будуць бясплатна выступаць артысты, а ў 18:00 стартуе шоу "народныя песні на біс".

Завершыцца святкаванне Дня горада ў нядзелю аркестравым канцэртам.

Стужка навiн
0