МІНСК, 29 вер — Sputnik. Фестываль народных промыслаў і рамёстваў "Глушанский хутарок" пройдзе ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 30 верасня, паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.
У праграме мерапрыемства: майстар-класы рамеснікаў, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і сельскагаспадарчай прадукцыі, работа падворкаў з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні, гульні, народныя забавы, дзіцячыя атракцыёны, конкурсы беларускай песні і прыпевак, спартыўныя спаборніцтвы.
Пасёлак стаў традыцыйным месцам правядзення фестывалю невыпадкова. Тут дзейнічае цэнтр рамёстваў, створаны напрыканцы 1980-х гадоў. Ён аб'ядноўвае народных майстроў з Глушы і навакольных населеных пунктаў, у тым ліку спецыялістаў па кераміцы, саломцы, пляценні з лазы, бондарнаму рамяству, жывапісу, разьбе па дрэве.
Аднак галоўны напрамак дзейнасці цэнтра — ганчарнае рамяство. Будзе арганізаваны пленэр па кераміцы і ганчарстве. Пад кіраўніцтвам народных майстроў Беларусі Юрыя Боўды (Бабруйск) і Аляксандра Арлова (Глуша) пройдуць майстар-класы па ганчарным промысле.