Відэа

Пацыентаў з хваробамі кровазвароту ў Беларусі стала ў 10 разоў больш

Падпісацца
Колькасць пацыентаў, у якіх выяўляюць хваробы сістэмы кровазвароту, за апошнія 15 гадоў Беларусі павялічылася, распавёў падчас відэамаста ў МПЦ Sputnik Беларусь намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Пацееў.

Хваробы сістэмы кровазвароту застаецца адной з самых распаўсюджаных прычын смяротнасці насельніцтва ў свеце. На долю гэтых хвароб прыпадае каля 30% усіх смерцяў. Штогод ад іх памірае каля 18 мільёнаў чалавек, нагадаў Пацееў. 29 верасня па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаецца Сусветны дзень сэрца.

"За апошнія 25 гадоў колькасць тых, хто захварэў хваробамі сістэмы кровазвароту ў РБ павялічылася практычна ў 10 разоў. Гэта адбываецца як па аб'ектыўных прычынах — ідзе старэнне насельніцтва, існуе вялікая колькасць фактараў рызыкі, якія маюць значнае распаўсюджванне ў рэспубліцы. Акрамя таго, значна палепшыўся матэрыяльны стан сістэмы аховы здароўя: мы сталі раней выяўляць гэтых пацыентаў. Адпаведна, іх колькасць павялічылася", — распавёў Пацееў.

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа - Sputnik Беларусь
Беларускі Чырвоны Крыж правядзе адмысловую акцыю для школьнікаў

Разам з тым, беларускім медыкам удалося істотна знізіць колькасць смерцяў, выкліканых хваробамі сістэмы кровазвароту. Калі ў 2005 годзе смяротнасць ад інсультаў і інфарктаў была 810 на сто тысяч насельніцтва, то летась гэты паказчык склаў 694 на сто тысяч насельніцтва.

Скараціўся гэты паказчык і сярод працаздольнага насельніцтва. Гэтага ўдалося дабіцца ў тым ліку дзякуючы дзяржаве і палітыцы Міністэрства аховы здароўя, накіраванай на аснашчэнне клінік і падрыхтоўку спецыялістаў, у тым ліку ў рэгіёнах.

"Гадоў 15 таму ў нас усе кардыёстымулятары ставіліся ў адной клініцы краіны, якая не магла забяспечыць усю краіну. Таму было прынята радыкальнае рашэнне распаўсюдзіць такога роду тэхналогіі на ўсе абласныя цэнтры. Была пабудавана сетка абласных цэнтраў", — распавёў вядучы супрацоўнік лабараторыі парушэння рытму сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Зміцер Ганчарык.

Спецыялісты з абласных клінік прайшлі падрыхтоўку на базе РНПЦ "Кардыялогія". Новыя тэхналогіі асвойваюць і кардыёлагі ў раённых бальніцах. У якасці станоўчага прыкладу ён прывёў працу з пацыентамі, якія пакутуюць брадыарытміяй. "У нас быў правал у выяўленні і выратаванні асоб з брадыарытміяй. Але мы абсталявалі ўсе клінікі краіны — раённыя бальніцы — часовымі кардыёстымулятарамі. Цяпер ужо няма праблемы перавезці з любой раённай бальніцы краіны хворага з часовым кардыёстымулятарам у абласную бальніцу і праблема смяротнасці ад брадыарытміі рэзка пайшла на спад", — распавёў Ганчарык.

Стужка навiн
0