Сіноптыкі паабяцалі халодныя выхадныя

© Pixabayкот на батарэі
кот на батарэі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо па выніках чацвярга ў сталіцы сярэднесутачная тэмпература апусцілася да васьмі з невялікім градусаў.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Апошнія дні верасня і пачатак кастрычніка ў Беларусі будуць халоднымі, папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Пахаладанне прыйшло ў рэспубліку ў другой палове верасня, а апошнія дні начамі здараюцца замаразкі, слупкі тэрмометраў апускаюцца ніжэй за нуль.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у гэтую пятніцу таксама будзе халаднавата: днём паветра максімальна прагрэецца да +9..+15°С. Ападкаў на большай частцы рэспублікі не прагназуецца.

"30 верасня — 1 кастрычніка, надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў сырой і халоднай паветранай масе паўночных шырот", — адзначылі ў Белгідрамеце.

Расійскі навуковец Мікалай Гевак у ММПЦ Sputnik - Sputnik Беларусь
Відэа
Эксперт распавёў, чаму ў арміі лепш прагназуюць надвор'е

Ападкаў у суботу не чакаецца, магчымыя толькі невялікія дажджы, па паўночным усходзе рэспублікі.

Ноччу і раніцай тэмпература паветра знізіцца да +1..+7°С, месцамі магчымыя замаразкі да —3°С. Днём максімальная тэмпература паветра складзе +8..+13°С, а ў паўднёва-заходніх раёнах падымецца да +15°С.

Холадна будзе і ў нядзелю, у асобных раёнах магчымы дажджы. Тэмпература паветра 1 кастрычніка будзе такая ж, як у суботу.

Дарэчы, ужо 28 верасня сярэднесутачная тэмпература ў Мінску склала толькі 8,2 градуса па Цэльсіі. Калі такое надвор'е захаваецца да наступнага аўторка, у сталіцы пачнуць ацяпляльны сезон. Магчыма, неўзабаве варта чакаць цёплых батарэй і жыхарам іншых рэгіёнаў рэспублікі — асабліва Віцебскай вобласці.

Стужка навiн
0