Відэа

Вытворчая траўма: Мэрылін Мэнсан шпіталізаваны са сцэны

Падпісацца
Відэакадры, на якіх на музыканта ўпала аб'ёмная дэкарацыя, калі ён пачаў выконваць адну з самых вядомых песень Sweet Dreams, ўжо выклалі ў сацсетках.

Мэрылін Мэнсан (Браян Х'ю Уорнэр) — амерыканскі рок-музыка, мастак і былы музычны журналіст, заснавальнік і нязменны лідар рок-гурта Marilyn Manson пацярпеў падчас сольнага канцэрту ў Нью-Ёрку.

Выступы музыкі заўсёды былі багатыя на візуальныя эфекты і перформансы, якія носяць неадназначны і часам двухсэнсоўны характар. Але на канцэрце ў Нью-Ёрку любоў да эфектаў давяла выканаўца да шпіталя.

На відэа бачна, як падчас выканання Sweet Dreams пасля спецэфектаў з палаючымі сафітамі на музыканта ўпала дэкарацыя ў форме двух вялікіх пісталетаў. Музыкі яшчэ 20 секунд гралі, пакуль на дапамогу да саліста спяшалася ахова. Некалькі хвілін спатрэбілася для таго, каб выцягнуць Мэнсана з-пад дэкарацыі, затым спевака паклалі на насілкі і панеслі.

Гледачы спачатку прынялі тое, што адбываецца, за чарговы спецэфект, але калі яны зразумелі, што гэта праўда, пачуліся крыкі жаху.

Дадзеных аб магчымых траўмах выканаўцы пакуль не паступала. Наступны канцэрт Мэнсана павінен прайсці 2 кастрычніка ў Бостане, аб яго адмене пакуль нічога не паведамлялася.

Інцыдэнт адбыўся за некалькі дзён да таго, як ён выпусціць свой 10-ы студыйны альбом Heaven Upside Down.

Стужка навiн
0