МІНСК, 2 кас — Sputnik. Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак 2 кастрычніка, удзень тэмпература паветра складзе каля +13°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. У другой палове дня максімальная тэмпература паветра павысіцца да +8..+13°C", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама ўдакладнілі, што па паўднёвым захадзе Беларусі будзе крыху цяплей — удзень паветра прагрэецца да +15°C.
У Мінску, паводле прагнозаў сіноптыкаў, дажджу не будзе, а максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня складзе ад +9 да +11°C.