Міронава: фільм "Салют-7" атрымаўся пра гераізм

© Sputnik / Ирина ПетровичМарыя Міронава
Марыя Міронава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хоць стваральнікі і не планавалі першапачаткова, але карціна атрымалася пра гераізм і патрыятызм - у добрым сэнсе слова.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Вядомая расійская кінаактрыса Марыя Міронава прадставіла ў панядзелак у прэс-цэнтры Sputnik фільм "Салют-7" і падзялілася сваімі ўражаннямі аб стварэнні карціны.

Афіша фільму Мацільда ў маскоўскім ГУМе - Sputnik Беларусь
Расійскія дэпутаты ўжо ацанілі "Мацільду"

Ужо 12 кастрычніка на вялікія экраны выходзіць расійская стужка "Салют-7" — аб складаным палёце станцыі ў 1985-м. Карціна ўжо мае вялікія рэйтынгі чакання, а прадставіць яе ў Мінск прыехала выканаўца адной з галоўных роляў — Марыя Міронава.

"Мне здаецца, у нас такая эпоха была, славы савецкага космасу, балета і шакаладу. Памятаю яшчэ з дзяцінства", — распавяла яна і дадала, што потым гэтая тэма пачала ўсё радзей з'яўляцца ў публічным поле, хоць дзесяцігоддзі касмічных дасягненняў — гонар краіны.

Стваральнікі не планавалі стужку як гераічную і патрыятычную. Па словах Міронавай, асноўнай мэтай было распавесці рэальную гісторыю.

"Мы здымалі пра тое, што людзі ідуць да канца і робяць сваю справу на 100%. А на выхадзе атрымаўся фільм, у добрым сэнсе слова, пра гераізм і патрыятызм. Але не павучальны", — адзначыла актрыса.

Міронава ўпэўненая: фільм "Салют-7" — масавае кіно, якое будзе цікава і моладзі, і людзям старэйшага ўзросту. Як распавяла актрыса, у стужцы сумешчана блізкая старэйшаму пакаленню гісторыя і кінематаграфічныя метады, якія зацікавяць моладзь.

Падзялілася падрабязнасцямі актрыса і аб працэсе здымак фільма: некалькі месяцаў амаль усё рабілі ў павільёнах, а акцёры былі вельмі рады рэдкім сцэнам "на зямлі". У "касмічнай" жа частцы, па словах Міронавай, усё рабілася вельмі дакладна і акуратна, а здымалі падчас ледзьве не менш за хвіліну за здымачны дзень.

Глядзіце прысвечаную фільму "Салют-7" сустрэчу з актрысай Марыяй Міронавай на Sputnik.

 

Стужка навiн
0